Заснавальнікаў ініцыятывы Dissidentby пачнуць завочна судзіць 16 кастрычніка

Завочны суд над заснавальнікамі ініцыятывы Dissidentby Марынай Касінеравай і Вячаславам Касінеравым пачнецца 16 кастрычніка. Працэс будзе праходзіць у судзе Заводскага раёна Мінска, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Спецвытворчасць у дачыненні да Касінеравых была распачатая 28 жніўня гэтага года.

Яны абвінавачваюцца ў стварэнні «экстрэмісцкага фарміравання» або ўдзеле ў ім, распальванні сацыяльнай варожасці, дыскрэдытацыі Беларусі, абразе Лукашэнкі, садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці. Марына дадаткова абвінавачваецца ў паўторным стварэнні «экстрэмісцкага фарміравання» альбо кіраўніцтве ім.

Вячаслаў і Марына Касінеравы – заснавальнікі праваабарончага праекта Dissident.by, які быў прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем».