Зарадная сетка Malanka паведамляе пра непаладкі

У працы сэрвісу зараднай сеткі Malanka ўзніклі непаладкі. У дадатку часова адключана адлюстраванне статусаў зарадных станцый на карце.

«Каб забяспечыць стабільнасць працы дадатку і магчымасць зараджаць электрамабілі, прынята рашэнне часова адключыць адлюстраванне статусаў зарадных станцый на карце», — паведамляе «Беларуснафта».

Карыстальнікі часова не могуць праглядаць інфармацыю пра станцыі на карце. Запусціць зарадную сесію можна, адсканаваўшы QR-код непасрэдна на самой станцыі.

Інфармацыя пра лакацыі і статусы станцый будзе даступная на карце пасля ўхілення збою.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!