Скриншот видео t.me/mchs112by
Падраздзяленні МНС выязджалі па паведамленні пра задымленне ў Пінскай цэнтральнай бальніцы. У ходзе разведкі ўстаноўлена, што на 11-м паверсе рэканструяванай і не эксплуатуемай у цяперашні час часткі будынка праводзіліся зварачныя работы.
Узгарання не было, ніхто не пацярпеў. На месцы працавалі 11 адзінак тэхнікі МНС, паведамілі ў прэс-службе ведамства.