Зацверджаны склад Выбарчай камісіі выбараў у Каардынацыйны савет
Рэдакцыя Reform.news · 30 студзеня 2026, 16:36
https://reform.news/be/zacverdzhany-sklad-vybarchaj-kamisii-vybara-u-kaardynacyjny-savet/Каардынацыйны савет на пасяджэнні 28 студзеня зацвердзіў склад Выбарчай камісіі выбараў у КС.
У галасаванні прынялі ўдзел 44 дэлегаты, 42 падтрымалі рашэнне і 2 устрымаліся.
У склад Выбарчай камісіі ўвайшлі:
- Дзмітрый Фурманаў — вылучаны фракцыяй «Моладзевы наступ»;
- Алена Жылачкіна (Жываглод) — вылучаная арганізацыяй «Сумленныя людзі»;
- Яраслаў Бекіш — вылучаны фракцыяй «Беларусы»;
- Пётр Маркелаў — вылучаны ініцыятывай Legalize Belarus;
- Алена Прыходзька — вылучаная фракцыяй «Беларусы».
Выбары ў Каардынацыйны савет трэцяга склікання пройдуць з 11 па 17 мая 2026 года.
