Фото: lubelskie.kas.gov.pl
За першы тыдзень снежня з Польшчы выслалі не менш як 15 грамадзян Беларусі. Пра гэта паведамілі ў МУСіА краіны.
Паводле інфармацыі міністэрства, усяго за 1–7 снежня з Польшчы на падставе рашэнняў аб абавязковым вяртанні выехалі 190 замежнікаў. Добраахвотна найчасцей выязджалі грамадзяне Калумбіі (25 чалавек), Беларусі (15 чалавек), Грузіі (14 чалавек). У міністэрстве не ўдакладнілі, што стала падставай для выдачы беларусам прадпісання пакінуць краіну.
Прымусова тэрыторыю краіны найчасцей пакідалі грамадзяне Украіны (36 чалавек), Грузіі (15 чалавек), Малдовы (6 чалавек).