З Польшчы за 2025 год выслалі больш за 1,3 тыс. грамадзян Беларусі

Польская Памежная ахова апублікавала статыстыку дэпартацый за 2025 год.

Паводле даных памежнікаў, у гэтым годзе больш за 9,3 тыс. замежнікаў добраахвотна выканалі прадпісанне пакінуць Польшчу, у тым ліку 1,9 тыс. грамадзян Грузіі, 1,3 тыс. грамадзян Беларусі і 1,2 тыс. — Украіны.

Таксама памежнікі ў гэтым годзе прымусова выслалі больш за 2,1 тыс. замежных грамадзян, у тым ліку 1150 грамадзян Украіны, больш за 350 — Грузіі, амаль 130 — Малдовы.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!