Фото: twitter.com/straz_graniczna
Паводле інфармацыі ініцыятывы Dissidentby, 13 сакавіка з Польшчы дэпартавалі грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў статусе суіскальніка міжнароднай абароны.
Падрабязнасцяў таго, што адбылося, у праваабаронцаў няма.
Ініцыятыва Dissidentby накіравала запыт у польскую памежную службу. Там адказалі, што за апошнія 2,5 месяца з краіны былі дэпартаваны 192 грамадзяніны Беларусі ў добраахвотным і прымусовым парадку.
Памежная служба Польшчы таксама адзначыла, што рашэнні аб вяртанні іншаземцаў прымаюцца ў межах індывідуальных адміністрацыйных працэдур на падставе Закона аб іншаземцах. Dissidentby звяртае ўвагу, што Канвенцыя аб статусе ўцекачоў забараняе вяртаць чалавека ў краіну, дзе яму пагражае пераслед або катаванні.