З Польшчы дэпартавалі беларуса, які падаўся на міжнародную абарону — праваабаронцы
Рэдакцыя Reform.news · 18 сакавіка 2026, 13:40
https://reform.news/be/z-polshchy-djepartavali-belarusa-jaki-pada-sja-na-mizhnarodnuju-abaronu-pravaabaroncy/Паводле інфармацыі ініцыятывы Dissidentby, 13 сакавіка з Польшчы дэпартавалі грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў статусе суіскальніка міжнароднай абароны.
Падрабязнасцяў таго, што адбылося, у праваабаронцаў няма.
Ініцыятыва Dissidentby накіравала запыт у польскую памежную службу. Там адказалі, што за апошнія 2,5 месяца з краіны былі дэпартаваны 192 грамадзяніны Беларусі ў добраахвотным і прымусовым парадку.
Памежная служба Польшчы таксама адзначыла, што рашэнні аб вяртанні іншаземцаў прымаюцца ў межах індывідуальных адміністрацыйных працэдур на падставе Закона аб іншаземцах. Dissidentby звяртае ўвагу, што Канвенцыя аб статусе ўцекачоў забараняе вяртаць чалавека ў краіну, дзе яму пагражае пераслед або катаванні.
