З ліпеня ў Беларусі можна будзе папаўняць рахункі па нумары тэлефона
Рэдакцыя Reform.news · 23 студзеня 2026, 14:05
https://reform.news/be/z-lipenja-belarusi-mozhna-budze-papa-njac-rahunki-pa-numary-tjelefona/У Беларусі з ліпеня з’явіцца магчымасць папоўніць банкаўскі рахунак праз ЕРІП па нумары мабільнага тэлефона атрымальніка. Як паведамілі ў прэс-службе Нацбанка, адпаведныя змены ўнесены ў інструкцыю аб парадку аказання плацежных паслуг.
Каб папоўніць рахунак па нумары тэлефона, трэба будзе ведаць сам нумар мабільнага тэлефона, а таксама спатрэбіцца згода атрымальніка на выкарыстанне нумара тэлефона для ажыццяўлення аперацый у ЕРІП.
«Калі ў атрымальніка некалькі рахункаў у адным банку, ён сам выбера, на які з іх яму будуць залічвацца грашовыя сродкі пры папаўненні па нумары тэлефона.
Гэта дадатковая магчымасць. Па-ранейшаму можна будзе выкарыстоўваць звыклыя рэквізіты: IBAN, даныя карты, нумар дагавора і г.д.
Змены ўступяць у сілу з 25 ліпеня 2026 года. Банкам неабходны час, каб абнавіць свае сістэмы», — дадалі ў Нацбанку.
