З Казахстана ў Беларусь спрабавалі ўвезці шаблю

Супрацоўнікі Мінскай мытні канфіскавалі шаблю, якая адносіцца да халоднай зброі.

Казахстанскі перавозчык пры афармленні зборнага грузу (тэкстыльныя вырабы, аўтазапчасткі, электрапрыборы і іншае) падаў у ПТА «Белкультгандаль» інфармацыю пра тавар, аднак звесткі пра шаблю ў дакументах адсутнічалі.

Шаблю накіравалі на экспертызу. Эксперт пацвердзіў, што шабля выраблена заводскім спосабам і з’яўляецца клінковай зброяй рубяча-рэжучага і колюча-рэжучага дзеяння, паведамляе ДМК.

Шабля канфіскаваная. Пачаты адміністрацыйны працэс паводле ч. 1 арт. 15.5 КаАП («Недэклараванне тавараў»).

Фота: ДМК
Фота: ДМК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!