Выратавальнікі ў Оршы знялі падлетка з моста праз Дняпро

Выратавальнікі сёння аказалі дапамогу падлетку, які апынуўся на мосце праз Дняпро па вуліцы Магілёўскай.

Хлопец не мог самастойна выбрацца з бетоннай апоры.

Выратавальнікі пры дапамозе выратавальнай вяроўкі і лесвіцы-палкі дапамаглі падлетку. Медыцынская дапамога яму не спатрэбілася.

Фота: МНС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!