Выбарчую камісію выбараў у КР узначаліла Алена Прыходзька

Старшынёй выбарчай камісіі выбараў у Каардынацыйную раду абрана Алена Прыходзька. Рашэнне прынята аднагалосна на першым адкрытым пасяджэнні камісіі 17 лютага, паведамляе КР.

«Мне ўсё падабаецца. Усе патрабаванні будзем праходзіць разам з выбарчай камісіяй. Каманда вельмі добрая, кожны са сваімі софт- і хард-скіламі. Мне здаецца, будзе добры «дрым-тым», — заявіла Прыходзька па выніках галасавання.

На пасяджэнні вызначаны асноўныя палажэнні па выбарах:

  • галасаванне будзе доўжыцца 7 дзён,
  • галасаванне будзе праходзіць праз лічбавую платформу,
  • у КР прапануюцца спісы не менш як з 10 чалавек,
  • у кожным спісе павінна быць не менш за 40% жанчын і не менш за 40% мужчын (выключэнні прадугледжаны для спецыфічных арганізацый),
  • пасяджэнні камісіі будуць праходзіць не радзей чым раз у два тыдні.

Склад выбарчай камісіі быў зацверджаны 28 студзеня. У яе ўвайшлі Дзмітрый Фурманаў, Алена Жылачкіна (Жываглод), Яраслаў Бекіш, Пётр Маркелаў і Алена Прыходзька.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!