Reform.news

Выбарчая камісія Каардынацыйнай рады зацвердзіла канчатковыя вынікі выбараў

Рэдакцыя Reform.news · 23 мая 2026, 15:54

https://reform.news/be/vybarchaja-kamisija-kaardynacyjnaj-rady-zacverdzila-kanchatkovyja-vyniki-vybara/

Выбарчая камісія Каардынацыйнай рады зацвердзіла канчатковыя вынікі выбараў. Як паведамілі ў КР, выніковыя даныя не адрозніваюцца ад папярэдніх.

У галасаванні прынялі ўдзел 2113 выбаршчыкаў.

Выбарчы парог у 3% не пераадолеў толькі спіс «Закон і правапарадак», які набраў 1,18% галасоў.

Лідарам стала «Кааліцыя Латушкі і «Рух «За свабоду», якая атрымала 42,26% галасоў і 34 мандаты.

Астатнія ўдзельнікі размеркаваліся наступным чынам:

  • «Еўрапейскі выбар» — 13,96% (11 мандатаў);
  • «Хопіць баяцца» — 6,34% (5 мандатаў);
  • «Рух «Воля» — 220 галасоў (10,41%);
  • «Аб’яднаная грамадзянская платформа» — 143 галасы (6,77%);
  • «Наступ» — 9,65% (8 мандатаў);
  • «Ваш голас» — 5,21% (4 мандаты);
  • «Беларусы дзеяння» — 4,21% (4 мандаты).
Рэклама

Пакінуць адказ