Скриншот видео.
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядома пра больш за 10 ператрусаў у кандыдатаў з некалькіх фракцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду ўпершыню.
Ператрусы праводзяцца па справе, узбуджанай па артыкулах 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні), 356 (здрада дзяржаве), 357 (змова з мэтай захопу ўлады), 361 (заклікі да санкцый) Крымінальнага кодэкса.
Падчас ператрусаў дапытвалі сваякоў кандыдатаў. Таксама вядома, што на некаторых сваякоў аказваўся ціск, каб яны прымусілі сваіх блізкіх выйсці са сваіх фракцый напярэдадні выбараў, паведамляюць праваабаронцы.
Выбары ў КР павінны прайсці з 11 па 17 мая. Раней КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» выбарчыя спісы на выбарах:
Трэба адзначыць, што КДБ таксама прызнаваў «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» выбарчыя спісы на выбарах у КР у 2024 годзе.