Фото: пресс-служба Верховного суда
Вярхоўны суд Беларусі вынес чарговы прысуд памерламу чалавеку. Працэс праходзіў у межах “справы аб генацыдзе”.
Вінаватым у генацыдзе беларускага народа падчас ВАВ прызнаны Ганс Ойген Зіглінг. Ён памёр у другой палове мінулага стагоддзя.
Зінглінгу было прад’яўлена абвінавачанне па 13 эпізодах генацыду. Падчас вайны ён узначальваў паліцэйскія падраздзяленні гітлераўскай Германіі, а таксама служыў у СС. Ён праводзіў карныя аперацыі на тэрыторыі Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.
Суд выносіць абвінаваўчы прысуд у дачыненні да памерлых без прызначэння пакарання.