Фото: БелАЗ
БелАЗ завяршыў заводскія выпрабаванні новага аэрадромнага цягача. Новая мадэль БелАЗ 54011 прызначана для абслугоўвання авіялайнераў масай ад 50 да 150 тон. Такія параметры маюць Airbus A320, A220 і Boeing 737, паведамілі ў прэс-службе завода.
Цягач абсталяваны рухавіком класа Еўра-3 магутнасцю 156 к.с., мае максімальную хуткасць 30 км/г без самалёта і 12 км/г пры буксіроўцы. Ён можа выконваць паварот у чатырох рэжымах: сярэднімі коламі, заднімі, сінхронна ўсімі коламі і «крабавы».