Светлана Тихановская и Франак Вячорка в Европарламенте 13 сентября 2023 года. Фото: t.me/tsikhanouskaya
Офіс Святланы Ціханоўскай працуе ў звычайным рэжыме, ахова лідаркі дэмсіл была адноўлена і з таго часу застаецца ў сіле. Пра гэта заявіў галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка на фоне паведамленняў пра пераезд Офіса, якія з’явіліся ў СМІ.
Паводле яго слоў, новая сістэма аховы так і не была ўведзена.
“Пакуль рана казаць пра якія-небудзь змены або пераезд. Разумею, што шмат спекуляцый. Але не варта драматызаваць”, – дадаў ён.