Віктар Лукашэнка ўзнагародзіў брата медалём
Рэдакцыя Reform.news · 17 снежня 2025, 14:33
https://reform.news/be/viktar-lukashjenka-znagarodzi-brata-medaljom/Віктар Лукашэнка узнагародзіў свайго брата Дзмітрыя медалём. Як паведамілі ў прэс-службе НАК, узнагароду ён атрымаў як старшыня РГГА «Прэзідэнцкі спартыўны клуб». Ганаровыя граматы атрымалі таксама супрацоўнікі аб’яднання. Медаль Дзмітрыю Лукашэнку ўручылі з нагоды юбілею клуба.
Варта адзначыць, што Віктар Лукашэнка не толькі ўзначальвае Нацыянальны алімпійскі камітэт, але і ўваходзіць у склад праўлення «Прэзідэнцкага спартыўнага клуба».
Медаль — не адзіная ўзнагарода для Дзмітрыя Лукашэнкі сёння. Яго бацька, Аляксандр Лукашэнка, 17 снежня падпісаў указ аб узнагароджанні «Прэзідэнцкага спартыўнага клуба» прэміяй «Беларускі спартыўны Алімп».






