Віктар Бабарыка расказаў, што яго сын Эдуард застаецца за кратамі
Рэдакцыя Reform.news · 13 снежня 2025, 18:38
https://reform.news/be/viktar-babaryka-raskaza-shto-jago-syn-jeduard-zastaecca-za-kratami/Украінскі праект «Хачу жыць» апублікаваў кароткае інтэрв’ю з Віктарам Бабарыкам у аўтобусе, на якім групу палітвязняў прывезлі ва Украіну. Бабарыка расказаў, што яго сын Эдуард застаецца ў месцах зняволення.
Я Бабарыка Віктар Дзмітрыевіч. Уласна, хто сачыў за сітуацыяй у Беларусі, той… За што мяне пасадзілі? За жаданне зрабіць у Беларусі жыццё лепшым. За гэта і пасадзілі. Як сказаў мой сын, які, на жаль, таксама яшчэ пакуль знаходзіцца ў месцах зняволення: “Мой артыкул — маё прозвішча”.
