Reform.news

Відэа: 13-гадовы хлопчык «пад уплывам баевікоў» абнёс краму вэйпаў у Пінску

Рэдакцыя Reform.news · 19 лістапада 2026, 16:43

https://reform.news/be/vidjea-13-gadovy-hlopchyk-pad-uplyvam-baeviko-abnjos-kramu-vjejpa-u-pinsku/

Міліцыя Брэстчыны апублікавала відэа са школьнікам, які сярод ночы віртуозна ўзломвае замок на дзвярах вэйп-шопа і за некалькі хвілін забірае тавар з вітрын. Экіпіроўка — шалік на твар, пальчаткі, ліхтарык. Шкода — больш за 4500 беларускіх рублёў. Паводле слоў хлопчыка, на крадзеж яго натхнілі замежныя баевікі, «у якіх злачынныя дзеянні падаваліся як смелыя і беспакараныя», – паведамляе ведамства.

Міліцыя версію падхапіла і цяпер раіць бацькам сачыць за тым, што глядзяць дзеці. Праўда, узломваць дзвярныя замкі ў баевіках не вучаць — якім спосабам хлопчык пранік у краму, з паведамлення УУС застаецца незразумелым.

Выкрадзены тавар падлетак распрадаў аднагодкам і знаёмым, а атрыманыя грошы патраціў на свае патрэбы. Матэрыялы пайшлі ў камісію па справах непаўналетніх Пінскага гарвыканкама.

Рэклама

Пакінуць адказ