Венгрыя высылае дзесяць расійскіх дыпламатаў

Навіны
Фото: Facebook Orbán Anita

Венгерскі МЗС праінфармаваў пасла Расіі аб прызнанні персонамі нон-грата дзесяцярых расійскіх дыпламатаў. Яны павінны пакінуць тэрыторыю краіны. Пра гэта паведаміла кіраўніца Міністэрства замежных спраў Венгрыі Аніта Орбан.

Паводле яе слоў, 10 супрацоўнікаў расійскага прадстаўніцтва займаліся на тэрыторыі Венгрыі дзейнасцю, несумяшчальнай з Венскай канвенцыяй.

“У сувязі з гэтым венгерскі бок заклікаў адпаведных асоб пакінуць Венгрыю. Гэтае рашэнне абараняе бяспеку і суверэнітэт Венгрыі. Гэта не азначае разрыву дыпламатычных адносін з Расіяй. Венгрыя мае намер працягнуць неабходны дыялог, заснаваны на ўзаемнай павазе і выкананні правілаў”, – заявіла Орбан.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.