Reform.news

Вецер паваліў на дарогу святлавую апору ў Брэсце

Рэдакцыя Reform.news · 8 красавіка 2026, 10:57

https://reform.news/be/vecer-pavali-na-darogu-svjatlavuju-aporu-brjesce/

Ратавальнікі Брэстчыны за суткі некалькі разоў выязджалі на ліквідацыю наступстваў моцнага ветру. Учора ў краіне дзейнічаў аранжавы ўзровень небяспекі.

У Камянецкім і Брэсцкім раёнах ратавальнікі прыбралі тры дрэвы, якія ўпалі на праезную частку.

У Брэсце давялося прыбіраць дрэва і слуп лініі электраперадачы, якія ўпалі на аўтамабілі, а таксама святлавую апору, якая звалілася на дарогу.

Пацярпелых няма.

Фото: МЧС
Фото: МЧС
Фото: МЧС
Рэклама

Пакінуць адказ