«Людзі п’юць з балота» – Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні
Рэдакцыя Reform.news · 20 лістапада 2026, 11:13
https://reform.news/be/ljudzi-p-juc-z-balota-lukashjenka-abury-sja-jakascju-vady-smargoni/Падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на скаргі жыхароў Смаргоні на якасць вадаправоднай вады і запатрабаваў аператыўна вырашыць праблему.
«Чаму людзі скардзяцца, што яны тут п’юць з “балота” ваду? Гэта недапушчальна. У наш час у краіне, дзе лішкі вады, у нас людзі п’юць з “балота” ваду», – заявіў ён.
У Смаргоні Лукашэнка наведвае вытворча-лагістычны комплекс ТАА «Белагратэрмінал». Падчас паездкі запланаваныя даклады аб сацыяльна-эканамічным развіцці Смаргонскага, Ашмянскага і Астравецкага раёнаў, а таксама Гродзенскай вобласці ў цэлым.
Падчас наведвання прадпрыемства плануецца абмеркаваць стан і перспектывы развіцця алейна-тлушчавай галіны Беларусі.
