Reform.news

Вадзіцеляў пасажырскага аўтобуса з Беларусі затрымалі ў Літве за кантрабанду цыгарэт

Рэдакцыя Reform.news · 13 лютага 2026, 14:29

https://reform.news/be/vadzicelja-pasazhyrskaga-a-tobusa-z-belarusi-zatrymali-litve-za-kantrabandu-cygarjet/

Супрацоўнікі Вільнюскай тэрытарыяльнай мытні 10 лютага затрымалі чарговую партыю кантрабандных цыгарэт. На гэты раз 2500 пачкаў былі выяўлены ў пасажырскім аўтобусе, які ўехаў з Беларусі праз памежны пункт Мядзінінкай.

Вадзіцелі аўтобуса Yutong — абодва грамадзяне Беларусі — заявілі, што не перавозяць забароненыя тавары. Аднак мытнікі звярнулі ўвагу, што ў салоне знаходзіліся ўсяго 7 пасажыраў, і вырашылі правесці дэталёвы агляд.

Падчас праверкі ў канструкцыі спальніх месцаў вадзіцеляў былі выяўлены тайнікі з кантрабанднымі цыгарэтамі. Дадатковы агляд з дапамогай рэнтген-сістэмы выявіў яшчэ больш тайнікоў — у падлозе, столі і іншых канструктыўных поласцях аўтобуса. Агульны кошт канфіскаваных цыгарэт NZ Gold з улікам падаткаў склаў 12 375 еўра.

У Вільнюскім аддзеле Мытнай крымінальнай службы распачата дасудовае расследаванне па факце кантрабанды пад кіраўніцтвам пракурораў Вільнюскай акруговай пракуратуры.

Абодва вадзіцелі затрыманы. Паводле рашэння Вільнюскага раённага суда ім прызначаны меры стрымання: канфіскацыя дакументаў, пісьмовае абавязацельства не выязджаць з краіны і абавязак рэгулярна рэгістравацца ў паліцыі, паведамілі ў Літоўскай мытні.

Фото: muitine.lrv.lt
Фото: muitine.lrv.lt
Фото: muitine.lrv.lt
Фото: muitine.lrv.lt
Рэклама

Пакінуць адказ