УСУ паведамілі пра наступленне на поўначы Данецкай вобласці

Армія
Скриншот видео

Украінскія войскі праводзяць наступальную аперацыю на поўначы Данецкай вобласці. Пра гэта ў відэазвароце заявіў камандзір Трэцяга армейскага корпуса брыгадны генерал Андрэй Білецкі. Паводле яго слоў, аперацыя атрымала назву “Вівальдзі”.

“На працягу апошніх тыдняў працягваюцца размовы пра адступленне расійскіх войскаў на Данецкім напрамку і пра ліквідацыю так званага Ліманскага выступу. Называюцца населеныя пункты, якія перайшлі пад кантроль сіл абароны Украіны. Мяняюцца ваенныя карты. Не скажу, што такая ўвага дапамагае нашым дзеянням, якія цяпер толькі набіраюць абароты. Што можна далажыць па стане на дадзены момант? Сапраўды, Трэці армейскі корпус пачаў наступальную аперацыю на гэтым напрамку пад назвай “Вівальдзі”, – сказаў ён.

Білецкі падкрэсліў, што аперацыя праводзіцца ў рэжыме інфармацыйнай цішыні. Ён паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы занялі Сярэдняе і зачысцілі ад інфільтрацыі чатыры населеныя пункты і наваколле – усяго 75 кв. км было зачышчана, а 10 кв. км дэакупавана.

“У адкрытых крыніцах цяпер шмат інфармацыі пра тое, што канчатковая мэта нашых наступальных дзеянняў – выйсці да берагоў ракі Чорны Жарабец. Але наша аперацыя называецца “Вівальдзі”. А ў Вівальдзі, як вядома, чатыры сезоны. І гэта – толькі першы з іх”, – сказаў Білецкі.

Паводле яго слоў, страты расійскага боку склалі каля 1500 чалавек, больш за 12 тыс. беспілотнікаў і сотні адзінак бронетэхнікі, аўтамабільнай тэхнікі і артылерыйскіх сістэм. Таксама былі нанесеныя ўдары па лагістыцы расійскага боку, які быў вымушаны перанесці інфраструктуру паставак гаруча-змазачных матэрыялаў за межы Украіны ў Варонежскую вобласць.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.