Фото: Reform.by
Урад Беларусі вызначыў 16 праектаў, накіраваных на сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе прэс-служба ўрада.
Пастанова Саўміна падрыхтавана МНС сумесна з Брэсцкім, Гомельскім, Гродзенскім і Магілёўскім аблвыканкамамі. Прадугледжана рэалізацыя 7 праектаў у вытворчай сферы (уключаючы сельскагаспадарчую), 6 — у галіне аховы здароўя, 2 — у галіне адукацыі (у тым ліку будаўніцтва басейна), 1 — у сацыяльнай сферы.
16 праектаў у 2026 годзе будуць рэалізаваны за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, выдзеленых аблвыканкамам у выглядзе субвенцый на развіццё тэрыторый.
З 16 праектаў 9 уключаны ў адпаведныя дзяржаўныя праграмы па напрамках дзейнасці, 5 плануецца ўключыць у дзяржпраграмы «АПК будучыні» і «Беларусь інтэлектуальная», 2 вытворчыя праекты будуць рэалізаваны ў рамках інвестыцыйнай праграмы Гомельскай вобласці.