Урад даручыў Мінсельгасхарчу размеркаваць квоты на ўвоз свініны і мяса птушкі

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання размяркуе тарыфныя квоты на ўвоз свініны і мяса птушкі ў 2026 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна №747 ад 22 снежня, якая сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Да 9 студзеня МСГХ павінен вызначыць квоты для абласцей і давесці іх да аблвыканкамаў. Да 16 студзеня зацікаўленыя юрыдычныя асобы і ІП павінны падаць заяўкі на квоты ў выканкамы, а да 30 студзеня міністэрства павінна правесці размеркаванне квот з улікам дадзеных заявак на падставе прапаноў выканкамаў.

У далейшым МАРГ будзе выдаваць ліцэнзіі на ўвоз мяса ў межах квот.

У 2026 годзе, згодна з рашэннем Еўразійскай эканамічнай камісіі, Беларусь можа бяспошлінна ўвезці 20 тыс. т свініны, 10,9 тыс. т мяса і субпрадуктаў птушкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!