Фото: Josh Appel / Unsplash.com
Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова Саўміна Беларусі №189 ад 16 красавіка, якой зацверджана сярэднетэрміновая фінансавая праграма рэспубліканскага бюджэту на 2026-2028 гады.
Як вынікае з пастановы, падатковая нагрузка на беларускую эканоміку павінна заставацца на ўзроўні не вышэй за 26% ад ВУП. Пры гэтым у 2027 годзе ўрад хоча сфарміраваць бездэфіцытны, а ў 2028-м выйсці на прафіцытны рэспубліканскі бюджэт.
У праграму таксама закладзена паскарэнне тэмпаў росту ВУП. Калі на 2026 год плануецца, што ён вырасце на 2,8%, то ў 2027 годзе тэмпы росту павялічацца да 2,9%, а ў 2028 — да 3%. Пры гэтым па выніках першага квартала 2026 года ВУП Беларусі знізіўся на 0,4%.
Праграма прадугледжвае далейшае запаволенне інфляцыі. У 2026 годзе гадавы рост цэн можа скласці 6,3%, у наступным — 6%, а ў 2028-м скараціцца да 5%.
Дыяпазоны памеру стаўкі рэфінансавання, закладзеныя ў праграме, дапускаюць розныя сцэнарыі, але ўсё ж такі схіляюцца да зніжэння стаўкі. Так, дыяпазон сярэдняга значэння стаўкі на гэты год у праграме складае 9,4-10,7% гадавых, на наступны год — 8,8-11% гадавых, а на 2028-мы — 8,3-11% гадавых.
Чакаецца зніжэнне тэмпу росту экспарту з 3,7% у гэтым годзе да 3,5% у 2028-м, а імпарт тавараў будзе расці: у гэтым годзе ён можа павялічыцца на 1,5%, у наступным — на 2,8%, а ў 2028-м — на 3%.
Частка параметраў у праграме схавана пад грыфам “для службовага карыстання”.
Адносіны дзяржаўнага доўгу да ВУП павінны знізіцца з 26,1% да 22,8%.
Праграма прадугледжвае рост практычна ўсіх расходных артыкулаў рэспубліканскага бюджэту, у прыватнасці, расходы павінны вырасці: