Урача-неўролага Руслана Бадамшына ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў»

КДБ абнавіў спіс асоб, датычных да «тэрарыстычнай дзейнасці».

У яго ўнеслі яшчэ 10 чалавек, у тым ліку ўрача-неўролага Руслана Бадамшына. У 2024 годзе яго прысудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах, а ў 2026 годзе ён атрымаў 2,5 года калоніі.

У спіс таксама ўвайшлі: Ігар Клімковіч, Аляксей Хвясеня, Іван Кавальскі, Аляксандр Палячонак, Віталь Мусіловіч, Арцём Шабунёў, Дзмітрый Баніт, Ягор Кракасевіч, Аляксандр Петрашкевіч.

Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме ў Беларусі выкарыстоўваюцца для барацьбы з апанентамі ўладаў і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!