Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве афіцэраў запасу на вайсковую службу

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве афіцэраў запасу на вайсковую службу ў 2026 годзе.

Згодна з дакументам, прызыву падлягаюць грамадзяне Беларусі мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую вайсковую службу або службу ў рэзерве Узброеных Сіл і не маюць права на адтэрміноўку. Прызыў распаўсюджваецца на Узброеныя сілы і органы памежнай службы.

“Мерапрыемствы, прадугледжаныя дадзеным дакументам, праводзяцца Узброенымі Сіламі штогод на планавай аснове. Рэалізацыя Указа дазволіць павысіць узровень укамплектаванасці першасных вайсковых пасад афіцэрскага складу і забяспечыць падрыхтоўку мабілізацыйнага рэзерву”,заявілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!