Украіна, Расія і ЗША пачалі перамовы ў Абу-Дабі

4 лютага ў Абу-Дабі (ААЭ) пачаўся чарговы этап трохбаковых перамоваў паміж Украінай, Расіяй і ЗША.

«Перамоўны працэс стартаваў у трохбаковым фармаце — Украіна, ЗША і Расія. Далей — работа ў асобных групах па напрамках, пасля чаго запланаваная паўторная сумесная сінхранізацыя пазіцый», — заявіў кіраўнік украінскай дэлегацыі, сакратар СНБ Рустэм Умераў.

Папярэдні раўнд трохбаковых перамоваў у Абу-Дабі адбыўся 23–24 студзеня. Бакі ацэньвалі іх пазітыўна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!