Украіна, Расія і ЗША пачалі перамовы ў Абу-Дабі
Рэдакцыя Reform.news · 4 лютага 2026, 13:18
https://reform.news/be/ukraina-rasija-i-zsha-pachali-peramovy-abu-dabi/4 лютага ў Абу-Дабі (ААЭ) пачаўся чарговы этап трохбаковых перамоваў паміж Украінай, Расіяй і ЗША.
«Перамоўны працэс стартаваў у трохбаковым фармаце — Украіна, ЗША і Расія. Далей — работа ў асобных групах па напрамках, пасля чаго запланаваная паўторная сумесная сінхранізацыя пазіцый», — заявіў кіраўнік украінскай дэлегацыі, сакратар СНБ Рустэм Умераў.
Папярэдні раўнд трохбаковых перамоваў у Абу-Дабі адбыўся 23–24 студзеня. Бакі ацэньвалі іх пазітыўна.
