Фото: t.me/Koord_shtab
5 лютага Украіна і Расія правялі першы ў гэтым годзе абмен палоннымі ў фармаце 157 на 157.
Абмен праходзіў праз тэрыторыю Беларусі. Як паведамляе Мінабароны РФ, расійскія вайскоўцы атрымліваюць медыцынскую і псіхалагічную дапамогу ў Беларусі, а затым будуць накіраваныя ў Расію.
З расійскага палону ва Украіну вярнуліся 150 вайскоўцаў і сем грамадзянскіх асоб. 139 чалавек знаходзіліся ў палоне з 2022 года, паведамляе Каардынацыйны штаб Украіны па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі.
«Большасць вызваленых сёння абаронцаў трапілі ў палон падчас абароны Марыупаля. Дадому таксама вяртаецца вайсковец Нацыянальнай гвардыі, які трапіў у палон падчас захопу ЧАЭС», — паведамляе Каардынацыйны штаб.
Абмен адбыўся пры пасярэдніцтве ЗША і ААЭ.