Украіна і Расія абмяняліся целамі загінулых
Рэдакцыя Reform.news · 29 студзеня 2026, 13:44
https://reform.news/be/ukraina-i-rasija-abmjanjalisja-celami-zaginulyh/29 студзеня Украіна і Расія правялі абмен целамі загінулых.
Як паведамляе Каардынацыйны штаб Украіны па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі, Расія перадала 1000 целаў, якія, па сцвярджэнні расійскага боку, належаць украінскім вайскоўцам. Украінскі бок правядзе ідэнтыфікацыю парэшткаў.
Украіна перадала Расіі 38 целаў, паведаміў у Telegram памочнік Уладзіміра Пуціна Уладзімір Мядзінскі.



