Украіна ўдарыла па ваенна-марской базе ў Наварасійску

У ноч на 12 жніўня Украіна нанесла ўдар па расійскай ваенна-марской базе ў Наварасійску, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Гэтай ноччу нашы Сілы абароны Украіны правялі ўнікальную аперацыю па нанясенні паражэння ваенна-марской базе ў Наварасійску — апошняму асноўнаму фарпосту расійскага флоту ў Чорным моры, на адлегласці больш за 300 кіламетраў ад лініі фронту.

Нашы рэактыўныя дроны «Паляніца», ракеты «Нептун» і марскія безэкіпажныя сістэмы дакладна паразілі намечаныя цэлі. Пацверджаны траплянні па пазіцыях СПА, прычалах і інфраструктуры марскога порта», — заявіў Зяленскі.

Пра атаку ўкраінскіх беспілотнікаў на Краснадарскі край гэтай ноччу паведамляў губернатар краю Веніямін Кандрацьеў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!