Reform.news

Украіна абвясціла пра стварэнне Карпацкай ініцыятывы

Рэдакцыя Reform.news · 3 жніўня 2026, 22:46

https://reform.news/be/ukraina-abvjascila-pra-stvarjenne-karpackaj-inicyjatyvy/

Уладзімір Зяленскі абвясціў пра стварэнне Карпацкай ініцыятывы. Яна аб’яднае Украіну, Румынію, Аўстрыю, Сербію, Венгрыю, Польшчу, Чэхію і Славакію.

Новая ініцыятыва неабходная, бо не ўсе краіны гатовыя дапамагаць Украіне зброяй, але хочуць быць разам з Кіевам у эканамічнай і гуманітарнай сферах, а таксама ў сферы бяспекі, растлумачыў Зяленскі. Паводле яго слоў, ідэю ўхвалілі старшыні Еўрапейскага савета і Еўрапейскай камісіі.

«Карпацкая ініцыятыва — гэта краіны, якія звязаныя паміж сабой не толькі геапалітычна, не толькі як суседзі. Гэта краіны, якія маюць агульныя эканамічныя інтарэсы і інтарэсы ў сферы бяспекі, аб’яднаныя цудоўнымі Карпатамі. Гаворка ідзе пра лагістыку, эканоміку і бяспеку. Мы таксама бачым у гэтым культуру і будучы турызм», — заявіў Зяленскі.

Першае мерапрыемства ў рамках Карпацкай ініцыятывы пройдзе гэтай восенню. Даты яшчэ абмяркоўваюцца.

Рэклама

Пакінуць адказ