Уіткаф і Кушнер прыбылі ў Маскву

Бізнес-джэт, на борце якога могуць знаходзіцца спецпасланнікі прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер, прыбыў у Маскву, паведамілі “Інтэрфаксу” ў авіяцыйных службах.

“Самалёт прызямліўся ў аэрапорце “Унукава”, – сказаў суразмоўца агенцтва.

Раней у пятніцу партал Axios са спасылкай на крыніцы пісаў, што ва Уіткафа і Кушнера на гэтых выхадных запланаваныя паездкі ў Маскву і Кіеў з мэтай абмеркаваць шляхі ўрэгулявання расійска-ўкраінскай вайны.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што накіраваў спецпасланнікаў для перамоў па ўрэгуляванні расійска-ўкраінскай вайны. Паводле яго слоў, у Вашынгтона з’явілася новая ідэя адносна магчымага мірнага пагаднення.

Уіткаф і Кушнер апошні раз наведвалі Маскву ў студзені, калі правялі перамовы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

На фоне візіту падраздзяленні Сіл абароны Украіны атрымалі загад выконваць рэжым цішыні на лініі баявога сутыкнення з 00:00 5 верасня да 23:59 8 верасня.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!