Украинский пулеметчик, возможно, из состава мобильной зенитной группы. Источник: 22-я отдельная механизированная бригада, Генштаб ВСУ
Падраздзяленні Сіл абароны атрымалі загад выконваць рэжым цішыні на лініі баявога сутыкнення з 00:00 5 верасня да 23:59 8 верасня. Пра гэта паведамляе “Украінская праўда” са спасылкай на высокапастаўленага суразмоўцу ў сілавым блоку і крыніцы з некалькіх брыгад на розных напрамках.
Паводле даных крыніц, гаворка ідзе пра прапанову ўкраінскага боку, аднак ніякіх дамоўленасцей на момант прадастаўлення інфармацыі не было.
Інфармацыю пацвярджае буйны ўкраінскі тг-канал “Нікалаеўскі Ванёк”.
“Нам прыйшло распараджэнне аб спыненні агню (на фронце і ўсюды) да 8 верасня. Пачынаецца яно з 00:00 5 верасня. Нідзе яно не анансавалася. Адказваць будзем люстрана, калі расеяне гэта спыненне агню будуць парушаць”, – напісалі аўтары канала.
Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна не будзе наносіць паветраныя ўдары па Расіі на час візіту прадстаўнікоў ЗША Стывена Уіткафа і Джарэда Кушнера і чакае таго ж ад Масквы.