Скриншот сервиса flightradar24.com
Новы бізнес-джэт, які належыць ураду Беларусі, таксама знаходзіцца ў зоне Персідскага заліва. Пра гэта сведчаць звесткі сэрвісу flightradar24.com. 26 лістапада туды ж прыбыў персанальны борт Аляксандра Лукашэнкі.
Далёкамагістральны бізнес-джэт Bombardier Global Express XRS з рэгістрацыйным нумарам EW-777PH прыбыў у Абу-Дабі 25 лістапада ў 4:16 UTC. У той жа дзень ён накіраваўся ў сталіцу Амана і прызямліўся ў Маскаце ў 14:11 UTC.
Нагадаем, 26 лістапада ў Маскат прыляцеў персанальны самалёт Аляксандра Лукашэнкі Boeing 767-32KER (EW-001PB). Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла пра візіт толькі пасля таго, як 27 лістапада пра гэта напісаў Reform.news.
Сёння перамяшчэнні ўрадавай авіяцыі ў зоне Персідскага заліва працягнуліся. Бізнес-джэт (EW-777PH) з Маската зноў паляцеў у ААЭ — гэтым разам у Дубай. Там ён прызямліўся ў 7:02 UTC. Самалёт прабыў у аэрапорце Дубая менш за гадзіну і ў 7:53 UTC вылецеў назад у Маскат.
Пра з’яўленне новага бізнес-джэта ў авіяпарку беларускага ўрада стала вядома ў верасні 2026 года. Далёкамагістральны бізнес-джэт Bombardier Global Express XRS быў зарэгістраваны ў Расіі, а затым атрымаў беларускі рэгістрацыйны нумар EW-777PH.
Раней ён эксплуатаваўся пад расійскім нумарам RA-73599. Паветранае судна належала расійскай чартарнай кампаніі Tarp Aviation. Першы зафіксаваны рэйс пад яе кодам самалёт выканаў 7 мая 2025 года паміж Мінскам і маскоўскім аэрапортам Шарамеццева. Пасля ўвозу ў Расію ён пераважна здзяйсняў палёты з Мінска.