У Вільні адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам вызваленых палітвязняў

22 снежня ў 13:00 па мінскім часе адбудзецца прэс-канферэнцыя з палітвязнямі, якія былі вызвалены і прымусова вывезены з Беларусі ва Украіну 13 снежня. Пра гэта паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай.

У канферэнцыі прымуць удзел палітвязні, якія прыбылі ў Літву 18 снежня.

Прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі можна будзе глядзець на афіцыйным YouTube-канале Святланы Ціханоўскай.

Таксама трансляцыя будзе даступная ў TikTok.

Нагадаем, 13 снежня былі вызвалены 123 палітвязні. 114 былі выдвараныя ва Украіну, астатнія — у Літву. У некаторых няма на руках пашпартоў. 17 снежня палітвязні пакінулі тэрыторыю Украіны: 87 прыбылі ў Польшчу, 20 — у Літву, 2 — у Берлін.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!