Фото: Reform.by
Міністэрства абароны Беларусі зацвердзіла пастанову № 29 «Аб асобных пытаннях выканання ваенна-транспартнага абавязку», якая рэгламентуе падрыхтоўку і выкарыстанне транспартных сродкаў у перыяд мабілізацыі і ваеннага часу. Дакумент падпісаў міністр абароны Віктар Хрэнін, ён узгоднены з Мінфінам і Мінэканомікі і апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, усе дзяржаўныя органы і арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці, якія валодаюць транспартнымі сродкамі на праве ўласнасці, гаспадарчага вядзення, аператыўнага кіравання або па дамове лізінгу, абавязаныя ўлічваць і рыхтаваць тэхніку, прызначаную для перадачы Узброеным Сілам, іншым войскам і спецыяльным фарміраванням у выпадку мабілізацыі або ваеннага часу. У дакуменце ўдакладняецца, што падрыхтоўка ўключае таксама падтрымку працы транспарту ў адпаведнасці з мабілізацыйнымі заданнямі.
У пералік уключана мабілізацыйная тэхніка, узятая ў лізінг. Для забеспячэння працы такіх транспартных сродкаў ствараюцца камплекты запасных частак, шанцавога інструмента, запраўнага і іншага інвентара, а таксама абсталяванне для перавозкі асабовага складу на бартавых аўтамабілях.
Таксама пашыраны спіс транспартных сродкаў, якія ў ваенны час грамадзяне могуць быць абавязаныя перадаць арміі — у прыватнасці, цяпер ён уключае матацыклы і малыя судны, што падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі.
Поўны пералік выглядае наступным чынам: