У ветэрынарнай акадэміі ў Віцебску правялі паказальны працэс аб дэпартацыі замежнага студэнта

Студэнта другога курса Дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны ў Віцебску дэпартавалі за п’янае кіраванне. Паказальны працэс прайшоў у сценах ВНУ.

У лістападзе 2025 года студэнт ужыў алкаголь і вырашыў з’ездзіць па дабаўку на каршэрынгавым аўтамабілі. Па дарозе яго спынілі супрацоўнікі ДАІ. Праверка на алкатэстары паказала, што ў арганізме вадзіцеля было 1,86 праміле алкаголю, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Азербайджанца пазбавілі правоў і аштрафавалі на 8400 рублёў. Таксама было прынята рашэнне аб яго дэпартацыі і забароне на ўезд у Беларусь на пяць гадоў.

Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!