Reform.news

У Варшаве стартуе Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету

Рэдакцыя Reform.news · 1 мая 2026, 10:53

https://reform.news/be/u-varshave-startue-kanferjencyja-belarusa-i-belarusak-svetu/

У Варшаве сёння адкрываецца Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Удзельнікі з розных краін сустрэнуцца афлайн і анлайн, каб абмеркаваць актуальныя праблемы дыяспары і ўмацаваць супрацоўніцтва беларускіх супольнасцяў па ўсім свеце. Канферэнцыю адкрые Святлана Ціханоўская.

У праграме першага дня — круглы стол пра самаідэнтыфікацыю беларусаў замежжа, прэзентацыя даследавання пра колькасць беларусаў у свеце, пітч-маркет паспяховых дыяспарных праектаў, дыскусія пра супрацоўніцтва дыяспар з донарамі, а таксама дэбаты прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады пра яе ролю для беларусаў за мяжой.

Другі дзень, 2 мая, будзе прысвечаны практычнай працы: дыскусійная панэль пра палітычную адвакацыю, прэзентацыя праекта па мэпінгу праблем беларусаў замежжа, праца ў групах і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання. Завершыць канферэнцыю заключнае слова Святланы Ціханоўскай.

Рэклама

Пакінуць адказ