Reform.news

У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 20 беларусаў

Рэдакцыя Reform.news · 6 сакавіка 2026, 10:56

https://reform.news/be/u-spis-jekstrjemista-dadali-jashchje-20-belarusa/

МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», яшчэ 20 чалавек.

Як адзначае праваабарончы цэнтр «Вясна», сярод іншых у спіс дадалі фігурантку справы «дваровых чатаў» Веру Кананенка і яе грамадзянскага мужа Сяргея Кардаша.

Цяпер у спісе 6373 прозвішчы.

Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

Рэклама

Пакінуць адказ