У Швецыі знайшлі палявы дзённік Карла XII з нататкамі пра Менск, Магілёў і Галоўчын

Даследчыца Антаанета Гранберг (Antoaneta Granberg) знайшла ў бібліятэцы Гётэборгскага ўніверсітэта палявы дзённік Карла XII з нататкамі караля пра Менск, Галоўчын, Магілёў і пераход гетмана казацкай Украіны Івана Мазепы на бок шведаў, піша ў фэйсбуку гісторык Андрэй Катлярчук.

268-старонкавая кніга ўтрымлівае нататкі і малюнкі, якія Карл XII уласнаручна рабіў у паходах. Нататкі ахопліваюць перыяд ад лета 1707 года да восені 1717 года. Акрамя самога караля, таксама рабілі запісы ягоныя памочнікі Карл Піпер і Самуэль Окерхельм. Некалькі частак напісаны ва Украіне, перадусім на Палтаўшчыне.

Гранберг прызнае, што ў Швецыі захоўваюцца іншыя, раней вядомыя копіі дзённіка, але яны не маюць ілюстрацый арыгінала.

Дзённік аблічбаваны і нядаўна стаў даступны на старонцы бібліятэкі Гётэборгскага ўніверсітэта.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!