Фото: Россельхознадзор
4 і 5 лютага ў Пскоўскай вобласці Расіі знішчылі 40,8 тоны груш, якія ўвезлі з Беларусі, паведамляе Рассельгаснагляд.
Два аўтамабілі, якія ехалі ў абыход фітасанітарных пастоў, спынілі ў раёне вёскі Кунья. У вадзіцеляў не было дакументаў на тавар. На скрынках з грушамі засталіся этыкеткі з указаннем краін паходжання — Польшча і Нідэрланды.
Грушы знішчылі на палігоне цвёрдых бытавых адходаў. Узбуджаны справы аб адміністрацыйных парушэннях.