У кватэры ў Барысаве выбухнуў газ

6 лютага ў кватэры на першым паверсе шматпавярховага жылога дома на бульвары Грэчкі ў Барысаве выбухнуў газ.

Пажару пасля выбуху не было. Эвакуацыя жыхароў дома не праводзілася. Абставіны здарэння высвятляюцца, паведамляе МНС.

У выніку выбуху пацярпеў мужчына. Яго шпіталізавалі.

Скрыншот відэа
Скрыншот відэа
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!