Владимир Алексеев. Фото: Минобороны РФ
Кілера, які страляў у генерал-лейтэнанта Мінабароны РФ Уладзіміра Алексеева, затрымалі. Паводле сцвярджэння тэлеграм-канала 112, пасля замаху ён паспеў уцячы за мяжу.
“Уладзімір Аляксееў тым часам прыйшоў у прытомнасць пасля аперацыі. Ён размаўляе, яго жыццю нічога не пагражае”, — піша рэсурс.
“Нападнік стрэліў у высокапастаўленага афіцэра тройчы, кулі закранулі жыццёва важныя органы. Аляксееў у рэанімацыі ў коме, яго стан стабільна-цяжкі”, — піша Shot.
«Коммерсантъ» са спасылкай на крыніцу заяўляе, што ён “паспяхова перанёс аперацыю” і прыйшоў у прытомнасць.
Паводле інфармацыі Baza, цяпер затрыманага дастаўляюць з Дубая ў Маскву. Таксама паведамляецца пра затрыманне “памагатага кілера”.
Учора ў Маскве на высокапастаўленага вайскоўца быў здзейснены замах. Злачынца стрэліў некалькі разоў і схаваўся. Генералу ўдалося выжыць.
Нагадаем, 6 лютага 2026 года ў жылым доме на Валакаламскай шашы невядомы некалькі разоў стрэліў у Алексеева, пасля чаго схаваўся з месца здарэння. Пацярпелы быў шпіталізаваны ў адну са сталічных бальніц. Узбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 30 і ч. 1 арт. 105 КК РФ (замах на забойства), а таксама па ч. 1 арт. 222 КК РФ (незаконны абарот агнястрэльнай зброі).
Уладзімір Аляксееў з 2011 года займае пасаду першага намесніка начальніка ГРУ.