Фото: Straż Graniczna
Польскія памежнікі расказалі пра аб’ёмы паветранай кантрабанды цыгарэт з Беларусі. Усяго за студзень яны канфіскавалі каля 1,75 млн цыгарэт, якія былі дастаўленыя метэазондамі з тэрыторыі Беларусі. Кошт кантрабанды ацэньваецца ў 1,78 млн злотых (каля 0,5 млн долараў).
Нагадаем, на працягу студзеня польскія вайскоўцы некалькі разоў фіксавалі парушэнне паветранай прасторы краіны метэазондамі, якія ляцелі з Беларусі. У асобных выпадках абмяжоўваўся рух над часткай прыгранічнай тэрыторыі.
Напрыканцы студзеня польскія памежнікі затрымалі двух грамадзян Беларусі па падазрэнні ў арганізацыі паветранай кантрабанды цыгарэт. Судом яны былі арыштаваныя на тры месяцы.