Reform.news

У Польшчы расцанілі заяву ФСБ як правакацыю

Рэдакцыя Reform.news · 11 лістапада 2026, 10:05

https://reform.news/be/u-polshchy-rascanili-zajavu-fsb-jak-pravakacyju/

У Польшчы расцэньваюць заяву ФСБ Расіі аб выяўленні польскай агентурнай сеткі ў Калінінградскай вобласці як правакацыю. Пра гэта заявіў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Яцэк Дабжыньскі.

“Як прэс-сакратар міністра-каардынатара спецыяльных службаў, я не каментую матэрыялы, размешчаныя ў інтэрнэце расійскімі спецслужбамі. У дзень Нацыянальнага свята незалежнасці я разглядаю іх як чарговую правакацыю і дэзінфармацыю”, – напісаў ён у Х.

Нагадаем, сёння ФСБ РФ заявіла, што раскрыла польскую агентурную сетку ў Калінінградскай вобласці. Затрыманыя агенты польскай разведкі і Агенцтва ўнутранай бяспекі, яшчэ некалькім грамадзянам забаронены ўезд у краіну, грамадзянам Расіі, якія кантактавалі з агентамі, вынесены папярэджанні.

Рэклама

Пакінуць адказ